Навукова-даследчы інстытут працы Міністэрства працы і сацыяльнай абароны Рэспублікі Беларусь быў утвораны ў 1991 годзе на базе Беларускага філіяла, створанага ў 1971 годзе пры навукова-даследчым інстытуце працы Дзяржаўнага Камітэта Савета Міністраў СССР па пытаннях працы і заработнай платы.
У працэсе аптымізацыі сістэмы органаў дзяржаўнага кіравання Рэспублікі Беларусь інстытут неаднаразова пераназываўся і ў цяперашні час яго поўная назва - Установа "Навукова-даследчы інстытут працы Міністэрства працы і сацыяльнай абароны Рэспублікі Беларусь» (далей - НДІ працы).
НДІ працы з'яўляецца адзінай у Рэспубліцы Беларусь навуковай арганізацыяй, якая спецыялізуецца на комплексных даследаваннях сацыяльна-працоўнай сферы па такіх напрамках, як дэмаграфічная бяспека, сямейная і гендэрная палітыка, рынак працы і занятасць, аплата працы і даходы насельніцтва, тарыфнае і тэхнічнае нармаванне працы, ахова і ўмовы працы, сацыяльная абарона насельніцтва, і займае вядучае становішча ў навуковым забеспячэнні яе далейшага інавацыйнага развіцця.
Вынікі навуковых даследаванняў знаходзяць практычнае прымяненне ў дзейнасці Міністэрства працы і сацыяльнай абароны Рэспублікі Беларусь (далей - Міністэрства), працы іншых органаў дзяржаўнага кіравання і арганізацый розных відаў эканамічнай дзейнасці, спрыяюць умацаванню сацыяльнай стабільнасці беларускага грамадства.
З 1995 году НДІ працы выдае штомесячны часопіс «Бюлетэнь Міністэрства працы і сацыяльнай абароны Рэспублікі Беларусь», які шырока інфармуе чытачоў пра змены ў заканадаўстве ў галіне аплаты працы, тарыфікацыі і рэгламентацыі працы, умоў і аховы працы, занятасцi i сацыяльнай абароны насельніцтва.
З 1996 г. НДІ працы ў адпаведнасці з загадам Міністэрства забяспечвае суб'екты гаспадарання бланкамі працоўных кніжак і ўкладышаў да іх, вядзе ўлік выдачы дадзеных бланкаў строгай справаздачнасці.
У 2003 г. у мэтах удасканалення работы па арганізацыі і метадычным забеспячэнні нармавання працы ў Рэспубліцы Беларусь у складзе НДІ працы створаны Рэспубліканскі цэнтр нармавання працы.
У 2015 г. НДІ працы нададзены статус базавай арганізацыі дзяржаў - удзельніц Садружнасці Незалежных Дзяржаў у сферы метадычнага і арганізацыйна-тэхнічнага забеспячэння работ у галіне нарміравання працы (рашэнне Савета кіраўнікоў урадаў СНД ад 2015/05/29).
У 2016 годзе для развіцця навуковых даследаванняў у галіне дэмаграфіі і сямейнай палітыкі ў НДІ працы створаны Цэнтр сацыяльна-дэмаграфічных даследаванняў.
У 2018 г. створаны Навукова-метадычны цэнтр развіцця прафесійных кваліфікацый, асноўнымі напрамкамі дзейнасці якога з'яўляюцца ўдасканаленне Нацыянальнай сістэмы кваліфікацый і прагназаванне рынку працы.
Інстытут падтрымлівае ўзаемавыгадныя навуковыя, дзелавыя, творчыя сувязі з вядучымі ўстановамі навукі і адукацыі Рэспублікі Беларусь і замежных краін (Расія, Казахстан, Украіна, Азербайджан), удзельнічае ў рэалізацыі міжнародных праектаў у галіне дэмаграфіі, рынку працы, міграцыі, сацыяльнай абароны і г.д .
НДІ працы шырока прапагандуе вынікі даследаванняў на міжнародных канферэнцыях і семінарах, круглых сталах, праводзіць навучальныя семінары, а таксама аказвае метадычную дапамогу арганізацыям рэспублікі і іншых краін (Расія, Казахстан, Малдова), выконваючы па іх заказу навуковыя даследаванні і распрацоўкі.
Забяспечваючы навукова-метадычнае суправаджэнне дзейнасці Міністэрства, НДІ працы ўносіць значны ўклад у развіццё сацыяльна-працоўнай сферы нашай краіны.